~~META: title = Пра ўстанову &abstract = Інстытут беларускага дыскурсу і кантэнту (БелДыска) — рабочая група навукоўцаў і педагогаў з дзяржаўных устаноў розных краін, якія вывучаюць, выкарыстоўваюць, транслююць змесціва на беларускай мове або пра Беларусь. ~~ Інстытут беларускага дыскурсу і кантэнту (БелДыска) — немэтафінансуемая рабочая група навукоўцаў, даследчыкаў і педагогаў з дзяржаўных устаноў розных краін, якія вывучаюць, выкарыстоўваюць або транслююць матэрыялы (змесціва) і камунікацыі (дыскурс) на беларускай мове або звязаныя з беларускай мовай або Беларуссю. Гэта супольнасць узнікла як «Беларускі гурток» у [[https://www.ens.fr/|ВНШ]] і дзейнічае з 2010 года. Наша мэта — дакументаваць і рабіць адкрыта дасяжным беларускі і звязаны з Беларуссю даследчы кантэнт. Мы лічым, што падтрыманне ўзорнага збору такога змесціва зберажэ даследчыкам час, сродкі і намаганні і прынясе карысць міжнароднай і беларускай публіцы. Дзеля дакументавання беларускага кантэнта і дыскурсу мы: * распрацоўваем і падтрымліваем змесціва гэтага сайта; * размяшчаем і каментуем [[standards-dics|стандарты]], [[anthologies|анталогіі]] і бібліяграфіі; * публікуем, індэксуем іх праз сучасныя, устойлівыя выдавецкія мадэлі; * публікуем [[articles|артыкулы]], кніжныя серыі згрупаваныя па тэматыцы і асобныя кнігі; * арганізуем прэзентацыі і адукацыйныя сесіі. Інстытут беларускага дыскурсу і кантэнту дзейнічае ў даследчых галінах, што вывучаюць славянскія мовы і беларускую мову, гісторыю Беларусі, беларускую літаратуру, беларускае мастацства і, больш агульна, усялякія формы і змесціва, якія параджае беларуская культурная і цывілізацыйная прастора, і якія выражаюць яе дыскурс. Арганізатары рэгулярна абмяркоўваюць доўгачасовыя і аператыўных пытанні. [[/feed.xml|Падпішыцеся на нашы абвесткі]] (RSS), каб сачыць за падзеямі. ===== Управа =====

Мары Мартэн

Сустаршыня

Навуковы супрацоўнік, Аддзяленне моўных навук,
Універсітэт Парыж-Нантэр, гуманітарны факультэт (UFR PhILLiA)

Максім Севелеў-Дуброўнік

Сустаршыня

Навуковы супрацоўнік, Аддзяленне мовазнаўства
Аб’яднаны інстытут перспектыўных даследванняў

Рыгор Шэлест

Спецыяліст па змесціве

Метадыст, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт

Алена Іванова

Веб-майстар

Аўтар-выдавец, Юныя галасы Сібіры
Навасібірскі цэнтр беларускай культуры

===== Аб гэтым сайце ===== Гэты сайт працуе з 2016 года, а ў 2022 годзе ён был адноўлены намаганнямі добраахвотнікаў БелДыска і навучэнцаў пад кіраўніцтвам [[https://vk.com/ncbkcentr|Алены Івановай]], каб прывесці яго ў адпаведнасць з сучаснымі тэхналогіямі інтэрнэт-аглядальнікаў. Сайт БелДыска працуе на [[https://jekyllrb.com/|Джэкіле]] і размешчаны на аб’ектах інфраструктуры [[https://github.com/discoinstitute/bel.disco.institute|АДДК]]. Дзейнасць установы рэгламентуецца статутам, беларускім [[https://pravo.by/|заканадаўствам]], іншымі актамі. БелДыска не атрымоўвае фінансавання ад іншых устаноў і асоб. Мы працягваем удасканальваць сайт і вітаем [[adresse@bidon.fr|вашы водгукі]].