Інстытут беларускага дыскурсу і кантэнту (БелДыска) — рабочая група навукоўцаў і педагогаў з дзяржаўных устаноў розных краін, якія вывучаюць, выкарыстоўваюць, транслююць змесціва на беларускай мове або пра Беларусь.
Пра ўстанову
Інстытут беларускага дыскурсу і кантэнту (БелДыска) — немэтафінансуемая рабочая група навукоўцаў, даследчыкаў і педагогаў з дзяржаўных устаноў розных краін, якія вывучаюць, выкарыстоўваюць або транслююць матэрыялы (змесціва) і камунікацыі (дыскурс) на беларускай мове або звязаныя з беларускай мовай або Беларуссю. Гэта супольнасць узнікла як «Беларускі гурток» у ВНШ і дзейнічае з 2010 года.
Наша мэта — дакументаваць і рабіць адкрыта дасяжным беларускі і звязаны з Беларуссю даследчы кантэнт. Мы лічым, што падтрыманне ўзорнага збору такога змесціва зберажэ даследчыкам час, сродкі і намаганні і прынясе карысць міжнароднай і беларускай публіцы.
Дзеля дакументавання беларускага кантэнта і дыскурсу мы:
распрацоўваем і падтрымліваем змесціва гэтага сайта;
-
публікуем, індэксуем іх праз сучасныя, устойлівыя выдавецкія мадэлі;
публікуем
артыкулы, кніжныя серыі згрупаваныя па тэматыцы і асобныя кнігі;
арганізуем прэзентацыі і адукацыйныя сесіі.
Інстытут беларускага дыскурсу і кантэнту дзейнічае ў даследчых галінах, што вывучаюць славянскія мовы і беларускую мову, гісторыю Беларусі, беларускую літаратуру, беларускае мастацства і, больш агульна, усялякія формы і змесціва, якія параджае беларуская культурная і цывілізацыйная прастора, і якія выражаюць яе дыскурс.
Арганізатары рэгулярна абмяркоўваюць доўгачасовыя і аператыўных пытанні. Падпішыцеся на нашы абвесткі (RSS), каб сачыць за падзеямі.
Управа
Аб гэтым сайце
Гэты сайт працуе з 2016 года, а ў 2022 годзе ён был адноўлены намаганнямі добраахвотнікаў БелДыска і навучэнцаў пад кіраўніцтвам Алены Івановай, каб прывесці яго ў адпаведнасць з сучаснымі тэхналогіямі інтэрнэт-аглядальнікаў. Сайт БелДыска працуе на Джэкіле і размешчаны на аб’ектах інфраструктуры АДДК.
Дзейнасць установы рэгламентуецца статутам, беларускім заканадаўствам, іншымі актамі. БелДыска не атрымоўвае фінансавання ад іншых устаноў і асоб.
Мы працягваем удасканальваць сайт і вітаем вашы водгукі.